Восень - самая прыгожая пара года, час, калі паэты і пісьменнікі складаюць чароўныя творы. А мастакоў яна натхняе на стварэнне сваіх самых лепшых твораў мастацтва. 2 лістапада 2023 года ў школьнай бібліятэцы для ўсіх, хто наведаў бібліятэку ў гэты дзень, прайшла паэтычная гадзіна «Залатая восень».
У ходзе мерапрыемства навучэнцы чыталі вершы В. Жуковіча «Жураўліны вырай», Я. Купалы «Лістапад», А. Вольскага «Зазвініць званок».Бібліятэкар расказала пра прыкметы восені, восеньскія святы. Вучні ўзгадвалі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку. Вельмі спадабалася гульня «Бульба». Мерапрыемства прайшло цікава і займальна, навучэнцы атрымалі станоўчыя эмоцыі. Бібліятэкар Зайцава Т.Я.
Мы в соцсетях & RSS