Родная мова

 

2 мая 2024 года ў 2 "Д" класе была праведзена пазнавальная гульня "Мова цікава і займальна". У ходзе мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі, рабілі пераклад слоў, разгадвалі крыжаванку, чыталі вершы беларускіх паэтаў. Вельмі спадабаліся вучням народныя гульні "Вожык і мышы", "Запляціся пляцень", "Пярсцёнак".
Гульня пашырыла кругагляд вучняў і падарыла добры настрой.
Класны кіраўнік Казакова Т. В.


25 красавіка 2024 года ў 3 "Г" класе было праведзена мерапрыемства "Падарожжа ў краіну беларускіх казак". У ходзе мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі, рэбусы, чыталі казкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Пазнаёміліся са зборнікамі казак беларускіх пісьменнікаў. З вуснаў кожнага вучня гучала жывое беларускае слова.
Класны кіраўнік Сапронава Н. В.


18 красавіка 2024 года ў 1 "А "класе адбылося завочнае падарожжа па лесе. У пачатку мерапрыемства вучні ўдакладнілі, што падарожнічаць яны будуць па сваёй Радзіме. Узгадалі сімвалы Рэспублікі Беларусь. Потым пайшлі ў госці да звяроў, птушак і іншых жыхароў лесу. Вучні разгадвалі загадкі, складалі лісты для людзей з просьбай лясных жыхароў берагчы лес. Пасля правялі конкурс малюнкаў па тэме. Задаволеныя вучні вярнуліся з падарожжа з новымі ведамі аб беларускіх лясах. Давідовіч Т. А.


11 красавіка 2024 года адбылося знаёмства з беларускімі народнымі гульнямі "Школа беларускіх гульняў".
Вучні 6 "Б" класа падрыхтавалі цікавыя паведамленні пра беларускія народныя святы. Педагог - арганізатар звярнула ўвагу вучняў на мноства забаў нашых продкаў у час правядзення свята. Вучні пазнаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі і самі пагулялі ў іх. Было весела і займальна.
Педагог-арганізатар Віннікава Л. Г.


11 красавіка 2024 года ў 8 "В" класе адбылася гульня - віктарына "Таямніцы роднай мовы".
Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі словы па іх лексічным значэнні, спаборнічалі ў вымаўленні хуткагаворак. Напрыканцы заняткаў паглядзелі відэафільм "Беларуская мова - крыніца натхнення".
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, гонару за Радзіму. З вуснаў кожнага гучала жывое беларускае слова.


4 красавіка ў  5 «А» класе прайшла пазнавальная гульня “Мова- крыніца ўсёй прыгажосці. Удзельнікі гульні ўспомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, спаборнічалі ў конкурсахРазмінка”, “Нечаканыя пераўтварэнні”, “Перакладчык”.  Пазнавальная гульня была накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Класны кіраўнік Міхневіч А.А.


21.03. 2024 года ў 5 "Г" класе адбылося пазакласнае мерапрыемства "У роднай мовы роднае карэнне". Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах "Рассыпаныя прыказкі", "Рэдактар", "Перакладчыкі", "Адным словам", рашалі лінгвістычныя задачы, чыталі вершы беларускіх паэтаў пра мову. Конкурсная праграма дала магчымасць кожнаму вучню папоўніць слоўнікавы запас новымі словамі і выразамі. Класны кіраўнік Казакова К. В.


21.03.2024 года ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа 38 г. Магілёва" адбылася гульня - віктарына знаўцаў беларускай мовы "Родная мова - вялікі скарб". Вучні адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, утваралі са слоў прыказкі. Таксама ўдзельнікі віктарыны чыталі вершы беларускіх паэтаў. З вуснаў кожнага гучала жывое беларускае слова. Бібліятэкар Зайцава Т. Я.


14 сакавіка вучні 1"В" класа прынялі ўдзел у літаратурным падарожжы "У свеце добрых казак". Удзельнікі з задавальненнем выконвалі цікавыя заданні, адгадвалі загадкі пра казачных герояў, узнаўлялі паслядоўнасць падзей у знаёмых казках, спрабавалі стварыць свае. Класны кіраўнік Вададохава А. Г.


7 сакавіка ў ГПД "А" і ГПД "В" адбылося сумеснае выхаваўчае мерапрыемства - старысек па беларускай народнай казцы "Піліпка- сынок". "Мех гісторый" быў поўны нечаканых сюрпрызаў. Цацкі, якія адлюстроўваюць галоўных герояў казакі, падрыхтавалі цікавыя заданні і гульні - усё гэта выхаванцы знайшлі ў чароўным мяху. Змест казакі слухалі ў аўдыязапісу. Усе ўдзельнікі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, разглядалі ілюстрацыі. Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі мультфільм. Было цікава і займальна.
Выхавальнікі ГПД Гейчанка Н. Г. , Кавалёва Т.П.


29 лютага ў 4 "В" класе праходзіла гульня знаўцаў беларускай мовы "Фотапаляванне на жывёл." Вучні сабраліся, каб паказаць свае веды па роднай мове і даказаць, што ўсе яны сапраўдныя знаўцы мовы.
Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі крыжаванкі, рашалі рэбусы,утваралі са слоў прыказкі. Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў. З вуснаў кожнага гучала жывое беларускае слова. Было пазнавальна і цікава.
Класны кіраўнік Пахомава Л. У.


22 лютага адбылася гульня-  вiктарына "Мой родны кут". Удзельнiчалi вучнi 10 "Б" класа, якiя пашырылi свае веды пра гiстарычную спадчыну беларускага народа, адказвалi на пытаннi, чытали вершы, разгадвалi крыжаванкi. Мерапрыемства выхоувала пачуцце гонару i паважлiвыя адносiны да Радзiмы.


08.02.2024 года ў 6 "Г" класе была праведзена конкурсная праграма "Таямніцы роднай мовы" .
Вучні ўдзельнічалі ў конкурсах, каб праверыць свае веды па роднай мове і даказаць, што ўсе яны сапраўдныя знаўцы роднай мовы. У ходзе мерапрыемства вучні складалі прыказкі, падбіралі рускія адпаведнікі да слоў беларускай мовы, былі перакладчыкамі, адгадвалі загадкі, спявалі песні. Конкурсная праграма дала магчымасць кожнаму вучню папоўніць слоўнікавы запас новымі словамі і выразамі. Вучні аналізавалі, рабілі вывады , выказвалі свае думкі на беларускай мове.
Класны кіраўнік Казакевіч А. Л.


1 лютага 2024 года вучні 9 "А" класа здзейснілі завочную экскурсію "Любімыя мясціны Беларусі". Навучэнцы падарожнічалі па любімых мясцінах Беларусі, атрымалі больш змястоўныя звесткі пра дварцова-паркавы ансамбль у Нясвіжы, Сафійскі сабор у Полацку, Мірскі замак, дварцовы комплекс Сапег у Ружанах, Лідскі замак, мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Пытанні віктарыны, на якія ў канцы падарожжа адказвалі вучні, не выклікалі цяжкасцей.
Класны кіраўнік Беразоўская Я.Я


25 студзеня ў 5 "В" класе быў праведзены КВЗ "Любі, шануй, ведай роднае слова". У ходзе мерапрыемства адгадвалі загадкі, крыжаванку, рэбусы (назвы птушак), называлі рэчы па малюнках, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую,падбіралі да беларускіх слоў і выразаў іншамоўныя адпаведнікі. Цікавасць выклікалі назвы элементаў мужчынскага і жаночага адзення беларусаў. Вучні паглыбілі веды па беларускай мове, літаратуры, краязнаўстве, этнаграфіі. Настаўнік Буймістрава Ж.Г.


18 студзеня 2024 года для вучняў 5 “Б” класа праводзілася гульня-віктарына “З родным словам па жыцці”. Мерапрыемства ўключала выкананне разнастайных заданняў: адгадванне загадак, выкананне хуткагаворак, праслухоўванне і адгадванне казак, пераклад слоў, чытанне вершаў пра Беларусь і беларускую мову. Праведзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, гонару за Радзіму, павагі і любові да роднай мовы.
Настаўнік: Пракапенка А.А.


17 студзеня Алесю Якімовічу, беларускаму дзіцячаму пісьменніку, спаўняецца 120 гадоў з Дня нараджэння. У гонар яго юбілею ў бібліятэцы аформлена выстава-агляд "Пісьменнік краіны маленства". Чытаючы апавяданні і казкі Алеся Якімовіча, можна даведацца шмат пазнавальнага, павучальнага і цікавага пра родную Беларусь.
Бібліятэкар Гардзеенка Ю. В.


11 студзеня 2024 года ў 11 "А" класе было праведзена завочнае падарожжа "Мой родны кут, як ты мне мілы".
Вандруючы па сваёй краіне, вучні атрымалі больш змястоўныя веды па гісторыі і культуры Беларусі, пазнаёміліся з традыцыямі беларусаў. Напрыканцы падарожжа кожны падлетак выказаў свае пажаданні роднаму краю, самым галоўным з якіх было пажаданне міру і шчасця на зямлі.
Класны кіраўнік Грыбоўская А. М.


11.01.2024 года ў ГПД была праведзена гульня — віктарына "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся". Вучні пазнаёміліся са знакамітымі людзьмі Беларусі, памятнымі мясцінамі. Вучні збіралі пазлы, рабілі калаж "Мой горад", выступалі з паведамленнямі пра памятныя мясціны Беларусі, чыталі вершы беларускіх паэтаў пра Радзіму.
Выхавацель Медзякова Г.Г.


Напярэдадні Новага года 28.12.2023 года ў ГПД "Б" адбылося віртуальнае падарожжа ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза.
Па дарозе вучні разглядалі краявіды Белавежскай пушчы і знаёміліся з яе насельнікамі, разгадвалі крыжаванку. Асабліва запомнілася падарожжа па станцыях Дзеда Мароза. Удзельнікі атрымалі ў падарунак паштоўкі - маляванкі.
Выхавацель Легун В. П.


21 снежня 2023 года для вучняў 3 "Д" класа адбылося пазакласнае мерапрыемства "Прыказкі, прымаўкі пра Беларусь".
Мерапрыемства праходзіла ў конкурсна - гульнёвай форме і выклікала вялікую цікавасць у вучняў. На мерапрыемстве былі створаны ўмовы для выхавання пачуцця любові да Радзімы, роднай прыроды, роднага слова.
Настаўнік Кавалёва Н. А.


Наколькі наша краіна ўнікальныя і непаўторная змаглі ўпэўніцца шасцікласнікі падчас літаратурнай гадзіны "Прыроды вечная краса" 14 снежня. Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў Я. Купалы, Я. Коласа, П. Труса, П. Броўкі, разважалі над іх зместам, дэманстравалі сваё ілюстрацыі да твораў, нагадвалі прыказкі і прымаўкі аб з'явах прыроды, разгадвалі крыжаванку.
Гэта літаратурная гадзіна дала магчымасць кожнаму вучню зразумець, што прырода - гэта наша багацце і яе трэба берагчы.


7 снежня 2023 года ў школьнай бібліятэцы для вучняў 5 «В» класа прайшла  інтэлектуальная гульня «Разумнікі і разумніцы». Вучні актыўна выконвалі розныя заданні: тлумачылі значэнне слоў, складалі новыя словы з літар дадзенага слова, разгадвалі рэбусы, спрабавалі свае сілы ў напісанні вершаў. Вучні павінны былі даць не проста правільны адказ, а  пастарацца быць знаходлівымі, вясёлымі і дасціпнымі. Пры падвядзенні вынікаў гульні  ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі. Бібліятэкар Зайцава Т.Я.     

 


Мастацкая літаратура - неад'емны памочнік ў выхаванні дзяцей. Кнігі не толькі развіваюць уяўленне і памяць, але і вучаць сябраваць, любіць, суперажываць, набываць упэўненасць у сабе і сваіх сілах, творча і з гумарам падыходзіць да вырашэння складаных задач. У рамках папулярызацыі беларускай мовы ў ДУА "Сярэдняя школа 38 г. Магілёва" 30.11.2023 года ў 2 "В" класе прайшла літаратурная гасцёўня "Беларусь - мая мова і песня". Кожны вучань быў актыўным яе ўдзельнікам. Адны вучні чыталі беларускія казкі і малявалі малюнкі да іх. Другія - вучылі вершы пра Радзіму і расказвалі іх. Не абышлося і без музыкі.У канцы мерапрыемства абмяркоўвалі творы. Класны кіраўнік Пінчанка С.П.


З мэтай выхавання пачуцця любові і гонару за сваю Радзіму 23 лістапада 2023 года ў 6 "В" класе адбылося віртуальнае падарожжа "Восеньскія святы беларусаў". Не выходзячы з класа вучні змаглі наведаць родныя куточкі нашай Беларусі, пазнаёміцца з абрадамі і традыцыямі беларусаў. Вучні паглядзелі прэзентацыі пра восеньскія святы Багач, Дзяды, Пакровы. Цяпер вучні ведаюць, чаму трэба з павагай адносіцца да спадчыны сваіх продкаў, да сваіх вытокаў. Класны кіраўнік Атрошчанка Т. П.


16 лістапада ў 4А класе праходзіла віктарына знаўцаў беларускай мовы "Беларуская скарбонка".
Вучні сабраліся,каб паказаць свае веды па роднай мове і даказаць, што ўсе яны сапраўдныя знаўцы мовы. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі крыжаванкі, рашалі рэбусы,утваралі са слоў прыказкі.Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў. З вуснаў кожнага гучала жывое беларускае слова. Было пазнавальна і цікава.
Класны кіраўнік Чамерукова С.М

Беларуская мова на выдатна! А чаму не? А ведаць беларускую мову - гэта прэстыжна і паважана!
Кожны урок вучні разам з настаўніцай вандруюць па незвычайнай і цікавай краіне, развіваючы творчую актыўнасць, ініцыятыву і самастойнасць.


11.11.2023 года вучні 9" А" і 9" Б" класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа 38 г. Магілёва"наведалі этнаграфічны музей " Спадчына" ў ДУ " Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К.П. Арлоўскага". Экскурсавод расказала вучням пра гісторыю краіны, Магілёўскага раёна і каледжа. Экспазіцыі музея складаюць больш за 900 экспанатаў. Вучні наведалі этнаграфічную залу, залу трох рэвалюцый, залу айчыннага трактара будавання. Асаблівую цікавасць выклікала зала " Жыццё і рэвалюцыйная дзейнасць У. І. Леніна " , дзе прадстаўлены дакументы, фатаграфіі сям'і Ульянавых , атэстат Уладзіміра , кнігі. У цэнтры музея размешчаны матэрыялы, прысвечаныя гісторыі каледжа. Наведванне музея садзейнічала развіццю цікавасці да нацыянальнай гісторыі і культуры.


09.11.2023 вучні 9 "Г" і 9 "Б" класаў наведалі школьны этнаграфічны музей "Спадчына", дзе яны даведаліся пра гісторыю і культуру беларускага народа. Разгледзелі прылады працы, якімі карысталіся іх продкі ў мінулым. Вельмі ўразілі выхаванцаў кросны, на якіх беларускія ўмельцы ткалі абрусы, дываны, ручнікі. На працягу ўсёй экскурсіі ў выхаванцаў развівалася цікавасць да нацыянальнай культуры, пачуццё прыналежнасці да гісторыі беларускага народа.
Экскурсію праводзілі вучні аб’яднання па інтарэсах "Юныя экскурсаводы".


Восень - самая прыгожая пара года, час, калі паэты і пісьменнікі складаюць чароўныя творы. А мастакоў яна натхняе на стварэнне сваіх самых лепшых твораў мастацтва. 2 лістапада 2023 года ў школьнай бібліятэцы для ўсіх, хто наведаў бібліятэку ў гэты дзень, прайшла паэтычная гадзіна «Залатая восень». У ходзе мерапрыемства навучэнцы чыталі вершы В. Жуковіча «Жураўліны вырай», Я. Купалы «Лістапад», А. Вольскага «Зазвініць званок».Бібліятэкар расказала пра прыкметы восені, восеньскія святы. Вучні ўзгадвалі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку. Вельмі спадабалася гульня «Бульба». Мерапрыемства прайшло цікава і займальна, навучэнцы атрымалі станоўчыя эмоцыі. Бібліятэкар Зайцава Т.Я.


30 кастрычніка 2023 года з вучнямі групы падоўжанага дня былі арганізаваны і праведзены беларускія народныя гульні. Настаўніца расказала пра беларускія народныя святы і гульні, у якія гулялі нашы продкі. Вучням вельмі спадабалася гульня "Замарожаныя", "Бульба". Настаўнік Багдановіч І.М.


З мэтай выхавання пачуцця любові і годнасці за сваю Радзіму 26 кастрычніка 2023 года ў 9" В" класе адбылася гульня " Падарожжа па Беларусі". Вучні разважалі пра тое, што значыць для нас Радзіма , чаму яна неабходна для кожнага з нас, што мы павінны рабіць, каб краіна квітнела.Вучні здзейснілі завочнае падарожжа па знакамітых мясцінах Беларусі, пазнаёміліся з адметнымі асаблівасцямі краіны, яе сімваламі, вядомымі людзьмі, успомнілі традыцыі сваёй краіны. У ходзе мерапрыемства вучні пабывалі на станцыях "Гарады Беларусі", "Мая Магілёўшчына" , "Кім і чым славіцца мой край", "Мова маёй бабулі", "Спяваем разам". Вучні праверылі свае веды і пазналі шмат новага і цікавага пра Беларусь. Класны кіраўнік Кананкова А. В.


19 кастрычніка 2023 года вучні 9 класа здзейснілі віртуальнае падарожжа па Беларусі "Мой родны кут, як ты мне мілы..." У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з помнікамі гісторыі і культуры нашай краіны. Напрыканцы падарожжа адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі вершы пра Беларусь. Мерапрыемства пашырыла кругагляд вучняў і падарыла добры настрой. Педагог -арганізатар Барэйка К . А.


19 кастрычніка 2023 года з вучнямі 2 "Б" класа была праведзена літаратурна- мастацкая гасцёўня "Восень - чараўніца, восень - мастачка". Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, малявалі гэту прыгожую пару года, стваралі мастацкія восеньскія вобразы. Мерапрыемства садзейнічала развіццю маўлення і мастацкага густу.


12 кастрычніка 2023 года ў 11 "А" класе прайшло пазакласнае мерапрыемства ў форме ўрока - гульні "Дзень роднай мовы". Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, складалі прыказкі, адгадвалі загадкі - жарты, даведаліся пра дзесяць запаведзяў аб тым, чаму трэба ведаць родную мову і размаўляць на ёй. Такім чынам на мерапрыемстве была створана своеасаблівая атмасфера, якая садзейнічала далучэнню моладзі да выкарыстання роднай мовы ў паўсядзённым жыцці. Класны кіраўнік Нікіціна Т. С.


5.10.2023 года ў 7 "В" класе адбылося пазакласнае мерапрыемства "Сем цудаў Беларусі". Удзельнікі здзейснілі незвычайнае віртуальнае падарожжа па Беларусі. Не выходзячы з класа вучні змаглі павандраваць па старонках культуры Беларусі, пазнаёміцца з шэдэўрамі архітэктуры, а таксама праверыць, наколькі добра яны ведаюць гісторыю роднай краіны. Вучні з задавальненнем расказвалі пра гістарычныя здабыткі Беларусі, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванку. Класны кіраўнік Ахмаева Т.А.


28.09.2023 года ў 3" А" класе адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў. Удзельнікі конкурсу дэкламавалі выразнае чытанне вершаў на памяць. З вуснаў кожнага гучала жывое беларускае слова. Вучні прынялі ўдзел у віктарыне " Ці ведаеце вы", адгадвалі загадкі, чыталі вершы беларускіх паэтаў. Было пазнавальна і цікава.
Класны кіраўнік Тужыкава І. А.


21.09.2023 сярод навучэнцаў 7 ”А” класа прайшоў конкурс прэзентацый “Традыцыі і абрады беларусаў”. Вучні пазнаёміліся з абрадамі і традыцыямі беларусаў, якія выдатна захаваліся на беларускай зямлі і характарызуюць народ, які тут жыве. Высветлілі, што беларуская культура займае сваё асаблівае месца сярод іншых усходнееўрапейскіх культур. Вучні падрыхтавалі прэзентацыі пра Масленіцу, Купалле, Каляды, Дажынкі і іншыя абрады. Цяпер вучні ведаюць, чаму трэба беражліва і з павагай адносіцца да спадчыны сваіх продкаў,да сваіх вытокаў.


14.09 у 8«А» класе была праведзена гульня-спаборцiцтва «Хто хоча стаць выдатнiкам». У гульні ўдзельнічалі дзве каманды - «Ветразі» і «Вандроўнікі». Каманды адправіліся ў незвычайнае, віртуальнае падарожжа па Беларусі, павандравалі па розных старонках культуры, гісторыі і мовы нашай краіны. Вучнi ўзнаўлялі змест прыказак і прымавак, даведаліся, адкуль пайшлі фразеалагізмы «нітка Арыядны», «казёл адпушчэння» і інш. Асабліва цікавымі для вучняў былі заданні «Апрані ляльку» і «Накармі ляльку». «Апраналі» ў розныя віды беларускага народнага адзення і абутку, а «кармілі» беларускімі народнымі стравамі.
Настаунiк Калядзiна А.Р.


Традыцыйна кожны чацвер праводзяцца разнастайныя па форме і змесце мерапрыемствы на роднай мове з удзелам вучняў, настаўнікаў і бацькоў. Сёлета мы працягваем гэту традыцыю. 7 верасня ў 6 "Б" класе была праведзена пазнавальная гульня ”Залацінкі народнай мудрасці”. Вучні складалі прыказкі, падбіралі рускія адпаведнікі да слоў з беларускай мовы, адгадвалі загадкі, задавалі загадкі вучням другіх класаў, настаўнікам, бацькам. Пазнавальная гульня дала магчымасць вучням дакрануцца да залацінак народнай мудрасці, папоўніць слоўнікавы запас россыпамі  народных выказванняў. Мерапрыемства ажывіла і разнастаіла школьнае жыццё.
Настаўнік.  Глушакова Н. А.


18.05.2023 года для вучняў 5 "В" класа прайшла літаратурная гадзіна "Беларуская зямля". Класны кіраўнік расказала школьнікам пра знакамітых людзей, якія ў розны час жылі ў Беларусі, пазнаёміла вучняў з помнікамі культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, вядучымі прадпрыемствамі краіны. Вучні прагледзелі відэа "20 фактаў пра Беларусь" і адказалі на пытанні віктарыны. Класны кіраўнік Атрошчанка Т. П.


11 мая ў 7 “Б” класе прайшла гульня-віктарына “З родным словам па жыцці”. Спачатку настаўнік паведаміла вучням пра ролю мовы як частку чалавечай культуры. Потым вучні, падзяліўшыся на каманды, актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных конкурсах-гульнях. Асабліва зацікавіла ўдзельнікаў гульня “Дапоўні прыказку”, дзе вучні дапісвалі другую частку прыказкі. А вось у конкурсе “Рассыпаныя прыказкі” вучні вызначалі, на якую тэму напісаны прыказкі. Дзеці пашырылі свой слоўнікавы запас.
Класны кіраўнік 7 “Б” класа Пракапенка А.А.


4 мая ў 11 «Б» класе прайшлі літаратурна-пазнавальная гульня “Сябруй з роднай мовай”. Удзельнікі гульні ўспомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, спаборнічалі ў конкурсах «Прыгадваем»,«Перакладаем», «Тлумачым», «Цытуем». На мерапрыемстве  была арганізавана квілт-акцыя “Маё любімае беларускае слова”.  Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Класны кіраўнік Міхневіч А.А.


З мэтай фарміравання пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы, гонару за свой родны горад 27.04.2023 года ў 9" А" класе адбылася гульня - віктарына "Мой родны горад". Вучні пазнаёміліся з гісторыяй горада Магілёва, а таксама праверылі свае веды ў наступных катэгорыях: 1) Старажытны Магілёў . Гістарычныя асобы 2) Вуліцы нашага горада 3) Архітэктура Магілёва 4) Прамысловасць Магілёўшчыны 5) Магілёў ваенны. Класны кіраўнік Грыбоўская А. І.


20.04.2023 года ў 2 "А" класе адбылася пазнавальная гульня "Фальклорная мазаіка". У час гульні вучні пазнаёміліся з творамі вуснай народнай творчасці, успомнілі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах "Веру - не веру" , "Хто больш", "Фантазеры". З захапленнем удзельнічалі ў віктарыне. Было весела і цікава. Класны кіраўнік Тужыкава І. А.


13 красавіка ў 2 "Б" класе адбыўся конкурс юных чытальнікаў "Вершы беларускіх паэтаў пра вясну". Мэта конкурсу - пазнаеміць вучняў з вершамі беларускіх паэтаў і пашырыць іх чытацкі дыяпазон. Вучні чыталі вершы і ўрыўкі з апавяданняў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў пра змены ў прыродзе. Мерапрыемства паспрыяла ўзбагачэнню маўлення школьнікаў, разнастаіла паўсядзённае школьнае жыццё і падарыла добры настрой. Класны кіраўнік Галецкая Ж. А.


6 красавіка 2023 года вучні шостага класа адправіліся ў віртуальнае падарожжа ў Краіну казак. Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з казкамі беларускіх пісьменнікаў, успомнілі народныя казкі, паўдзельнічалі ў конкурсах "Лепшы знаўца беларускіх казак", "Хто больш", "Пазнай казку па пачатку". Вучні аналізавалі, рабілі вывады, выказвалі свае думкі на беларускай мове. 


30 сакавіка 2023 года ў 9 "Б" класе адбылося пазакласнае мерапрыемства "Сябруй з роднай мовай". Вучні на працягу пазнавальнай гульні ўважліва слухалі, разважалі, чыталі вершы, адгадвалі "Загадкі са скрыначкі". Заданне "Скарагаворкі" паказала, хто з вучняў умее спрытна гаварыць. Вельмі спадабалася вучням гульня "Бульба", якая разнастаіла паўсядзённае школьнае жыццё і падарыла добры настрой. Класны кіраўнік Паспелава І. Б


23 сакавіка ў 7 "А" класе прайшла гульня -конкурс "Вандроўка па родным краі". У час гульні ўдзельнікі выпраўляліся ў незвычайнае віртуальнае падарожжа па Беларусі. Не выходзячы з класа , усе прысутныя змаглі павандраваць па старонках гісторыі і культуры Беларусі, а таксама праверыць, наколькі добра яны ведаюць гісторыю роднай краіны. Пытанні і заданні падарожжа былі прысвечаны веданню роднай мовы, традыцый гісторыі і культуры нашай краіны. Класны кіраўнік Калядзіна А. Г.


16 сакавіка ў 2 "В" класе прайшло выхаваўчае мерапрыемства гульня - конкурс "Падарожжа па родным краі". Вучні здзейснілі завочную экскурсію па раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці, пазнаёміліся з помнікамі гісторыі і культуры кожнага з іх. Напрыканцы падарожжа адказалі на пытанні віктарыны. Мерапрыемства было змястоўным і цікавым. Класны кіраўнік Лапо Т. В.


9 сакавіка 2023 года ў 3" В" класе адбылося пазакласнае мерапрыемства " Беларусь - мая Айчына"
У час пазнавальнай віктарыны вучні адгадвалі загадкі, успаміналі прымаўкі і прыказкі, пазнаёміліся з гісторыяй развіцця нашай краіны, роднага краю. Пазнавальная віктарына пашырыла кругагляд вучняў і падарыла добры настрой. Класны кіраўнік Пахомава Л. У.


2 сакавіка 2023 года ў 5 "Б" класе адбылося пазакласнае мерапрыемства "Пагавары са мной на мове маёй". Вучні ўдзельнічалі ў конкурсах "Хто больш", "Адным словам", "Веру - не веру" і інш. Вельмі спадабаліся вучням конкурсы "Рэдактар" і "Перакладчыкі", дзе вучні змаглі прымяніць свае веды па мове на практыцы. З задавальненнем удзельнічалі ў гульні "Бульба". Мерапрыемства спрыяла ўзбагачэнню маўлення і разуменню імі маральных каштоўнасцей. Класны кіраўнік Мерзлякоў В. В.


23 лютага 2023года ў 4" Г" класе адбыўся конкурс чытальнікаў " Абаронцы Радзімы". Вучні чыталі вершы і ўрыўкі з апавяданняў пра абаронцаў Радзімы. Першае месца ў конкурсе заняў Дзегцяроў Арцём Ён прачытаў на памяць верш І. Чарняўскага " Клятва Марата Казея". Другое месца занялі Багдашова Дар'я і Норык Дзмітрый. Дар'я Смалякава прачытала верш " Зямля Беларусі" і заняла трэцяе месца. Усіх слухачоў крануў лёс беларусаў, якім давялося змагацца супраць ворагаў. Класны кіраўнік Давідовіч Т. А.


22 лютага 2023 года вучні наведвалі Магілёўскую абласную бібліятэку імя Леніна і прынялі актыўны ўдзел у квэст-гульні "Казкі дзядулі Дняпра" па творах Г. Аўласенка.Удзельнікі мерапрыемства падарожнічалі па  старонках казак: " Геаграфічная","Геалагічная","Крыху гісторыі","Бярэзінская Свіслач", "Запаведныя тэрыторыі" і іншыя. Вучні збіралі пазлы, адгадвалі крыжаванкі, складалі маршруты падарожжа па рацэ Днепр і яе прытоках. Напрыканцы сустрэчы выхаванцы школы атрымалі салодкія падарункі.
Настаўнік Казакевіч А.Л.


У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ва ўстанове адукацыі праходзяць разнастайныя мерапрыемствы. Вучні 6 "Г" класа интэграванага навучання і выхавання 21 лютага 2023 года прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні «Залацінкі мудрасці», на працягу якой прайшлі праз выпрабаванні «Дапоўні тэкст", «Сцяжынкі мудрасці», " Аўкцыён слоў"," Фантазёры", «Зразумей мяне", "Па адной літары", "Падбяры пару" і іншыя.
Сённяшняе мерапрыемства паспрыяла ўзбагачэнню маўлення школьнікаў і разуменню імі духоўна-маральных каштоўнасцей. Пазнавальная гульня ажывіла і разнастаіла паўсядзённае школьнае жыццё і падарыла добры настрой.
Настаўнік-дэфектолаг Данілава Ірына Генадзьеўна.


16.02.2023 года ў 1"В" класе адбылося пазакласнае мерапрыемства " Падарожжа па краіне казак" . Вучні падарожнічалі па краіне казак, адгадалі герояў казак па прадметах, знойдзеных у чароўным куфэрку, называлі казкі па пачатку, па малюнку. Першакласнікі працавалі групамі, вучыліся супрацоўнічаць
Асабліва спадабалася вучням рабіць інсцэніроўку казкі, разгадваць крыжаванкі. Мерапрыемства прайшло весела і цікава. Класны кіраўнік Пішчанка С. П.


9 лютага ў 1 "Г" і 1 "Д" класах адбылося завочнае падарожжа "Мой Магілёў". Вучням вельмі спадабалася гульня на станцыях "Гісторыя", "Загадка" , "Герб", дзе яны атрымалі цікавую інфармацыю пра жыццё К.Сіманава, С.Куцепава, О.Шміта. У вучняў з'явілася жаданне наведаць памятныя мясціны Магілёва, якія яны ўбачылі на слайдах прэзентацыі. Класны кіраўнік Чукава А. В.


2 лютага 2023 у 6 «Б» класе было праведзена пазакласнае мерапрыемства –лiтаратурны дайджэст “Зямля бацькоу –мая зямля”. Мэтай мерапрыемства было  выклікаць у вучняў цiкавасць да роднай краіны, пашырыць веды вучняў пра Беларусь, яе прыроду, знакамітыя  мясціны,знакамітых землякоў i выхаваць пачуцце любові да сваёй Радзімы, павагі да яе гісторыі, гонару за дасягненні сучаснай Беларусі. Эпіграфам дайджэста сталi радкi Пiмена Панчанкi: "О Беларусь, мая калыска, Жыццё маё, прытулак мой! З гарачаю любоўю нізка Схіляюся перад табой". Вучнi чыталi вершы беларускiх паэтаў, адказвалi на пытаннi.      

Класны кiраунiк 6 «Б» класа I.М. Стральцова


26.01.2023 у 3 "А" класе адбылося пазакласнае мерапрыемства "Знаўцы беларускай мовы". Мерапрыемства прайшло паспяхова. Дзеці на працягу ўсяго занятку працавалі вельмі актыўна, былі зацікаўлены вучэбным матэрыялам. Асабліва спадабалася навучэнцам гульня "Перакладчыкі". Невялікую складанасць выклікалі ў вучняў заданн займальнага характару: рэбусы і метограмы. Але напрыканцы ўсе вучні былі задаволены сваёй працай на гэтым мерапрыемстве і выказалі пажаданне яшчэ не аднойчы паглыбіць свае веды на прапанаваную тэму, а таксама самастойна падабраць падобныя заданні для сваіх таварышаў.


19 студзеня ў 4" А" класе адбылося пазакласнае мерапрыемства " Мая сінявокая краіна" . Вучні здзейснілі завочнае падарожжа па Беларусі
У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавага пра гісторыю і традыцыі нашай краіны. З задавальненнем чыталі вершы любімых паэтаў пра родную зямлю, спявалі песні, разгадвалі крыжаванкі. Мерапрыемства было цікавым, дапамагло далучыць вучняў да беларускай народнай культуры. Класны кіраўнік Кавалёва Н.А.


12 студзеня ў 6 "Г" класе адбылася інтэрактыўная гульня "Мова народа - яго святыня". Вучні разгледзелi герб нашай краiны, успомнiлi найпрыгажэйшыя назвы месяцаў, стварылі вусныя высказванні на тэму "За што я люблю сваю краiну".

Класны кіраўнік Слуцкая М.В.


12 студзеня 2023 года адбылася гульня-віктарына “Мой родны кут”. Удзельнічалі вучні 5-6 класаў. Вучні пашырылі веды пра гістарычную спадчыну беларускага народа. Адказвалі на пытанні, чыталі вершы. Мерапрыемства выхоўвала пачуццё гонару і паважлівыя адносіны да Радзімы. Класны кіраўнік Л.М.Пшанічная


22.12.2022 года вучні 2"Г" класа прынялі ўдзел у завочнай экскурсіі "Мой край -Магілеўшчына" . У час мерапрыемства вучні больш даведаліся пра гісторыю горада, яго геральдыку і гераічнае мінулае. Вучні зрабілі выснову пра тое , што сваёй прыгажосцю сучасны горад абавязаны працы яго жыхароў. Класны кіраўнік Сапронава Н. В.


15 снежня ў 5 класе прайшла гульня-віктарына “У роднай мовы роднае карэнне”. Вучні з цікавасцю адгадвалі загадкі, перакладалі ўсім знаёмыя словы з рускай мовы на беларускую, адказвалі на пытанні, складалі прыказкі. Гучалі вершы беларускіх аўтароў. Дзецям вельмі спадабалася разгадваць крыжаванкі. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны свайго народа.


У рамках папулярызацыi беларускай мовы 8 снежня ў 10 «А» класе прайшло мерапрыемства «Стравы беларускай кухнi», дзе вучнi даведалiся пра папулярныя стравы беларускай нацыянальнай кухнi, такiя як пячыста, жур, сбiцень, кулага, клёцкi, верашчака; чыталi оду бульбе i хлебу, верш Нiла Гiлевiча «Мой край, мой рай бульбянажытны», узгадалi прымаўкi i прыказкi, прэзентавалi свае сямейныя рэцэпты дранiкаў. Вучнi з захапленнем прымалi ўдзел у Дранiк - Фэсцi и дэгуставалi зробленыя дранiкi , якiя атрымалiся вельмi смачнымi, але па агульнаму мерваканню вучняў перамаглi налiснiкi Маторава Аляксея.
Такiм чынам, я нагадала вучням, што беларуская кухня – гэта спадчына, якую пакінулі нашы продкі. Яна складалася на працягу шматлікіх стагоддзяў i мае сваю гісторыю, традыцыі, асаблівасці, прыкметы, нормы, правілы і ўнікальнасць. Гэта неабходна захаваць, зберагчы і данесці да будучага пакалення.
Класны кiраўнiк Нiкiцiна Т.С.


"Славутыя мясціны Беларусі"

1 снежня вучні 3 ”Г” класа даведаліся пра самыя цікавыя мясціны Беларусі – таямнічыя замкі і радавыя сядзібы, цудоўныя храмы і манастыры, унікальныя куткі некранутай прыроды, цікавыя музеі і этнаграфічныя вёскі, родныя мясціны знакамітых мастакоў, пісьменнікаў і вучоных. Вучні даведаліся пра галоўныя славутасці і выдатныя мясціны ўсіх рэгіёнаў Беларусі, пазнаёміліся з цікавымі фактамі і лічбамі, вывучылі інтрыгуючую гісторыю і склалі ўласны маршрут падарожжа па гасціннай краіне ў цэнтры Еўропы. Класны кіраўнік


24.11.2022 года ў 5 "Б" класе была праведзена гульня - спаборніцтва "Таямніцы роднай мовы". Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна выконвалі конкурсныя заданні: "Папацей грамацей", "Словы -змейкі", "Перакладчыкі", "Родны край", дзе не толькі паказалі свае веды, але і даведаліся шмат новага і цікавага.


17.11.2022 года ў 7" В" класе адбылася гульня - конкурс "Зямля бацькоў - мая зямля". Вучні працавалі ў групах. У кожнай было сваё заданне. Першая група падрыхтавала віктарыну " Пазнай горад". Другая - расказала пра культурную спадчыну беларусаў. Трэцяя група пазнаёміла са славутымі людзьмі Беларусі.Вучні па вершаваных радках павінны былі вызначыць, пра каго ідзе гаворка. Класны кіраўнік Кавалёва Л. В.


11 лістапада 2022 года для вучняў 11-х класаў прайшла гульня "Што? Дзе? Калі?", прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Вучні актуалізавалі і пашырылі веды пра жыццё і лёс паэта. Прачыталі вядомыя вершы, праслухалі запіс песень на вершы Янкі Купалы. Настаўнік Буймістрава Ж. Г.


 

10.11.2022 года вучні 8 "Б" класа наведалі дзіцячую бібліятэку 8

Супрацоўнікамі бібліятэкі была арганізавана літаратурная гасцёўня "Як на свет радзіўся Янка", прымеркаваная да юбілею народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы. Вучні атрымалі змястоўныя звесткі пра жыццёвы і творчы шлях народнага песняра. Гучалі вершы паэта, вучні адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны. Асабліва спадабалася вучням гульня, у якой пры дапамозе жэстаў трэба было патлумачыць назвы літаратурных твораў Я.Купалы і выразна іх прачытаць. Мерапрыемства было карысным і пазнавальным, выклікала цікавасць да твораў Я. Купалы. Класны кіраўнік. Глушакова Н. А


10.11.2022 года ў 4 "В" класе адбылося пазакласнае мерапрыемства "Падарожжа па гарадах Беларусі". Малодшыя школьнікі завочна наведалі вялікія і малыя гарады Беларусі , даведаліся пра культурную спадчыну свайго народа, пра традыцыі беларусаў
Актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных конкурсах, даведаліся шмат новага і цікавага. Класны кіраўнік Вададохава А. Г.


10 лістапада ў 7 «Б» класе адбылася літаратурная віктарына «Славутыя сыны Беларусі: Якуб Колас і Янка Купала». Вучні адказвалі на пытанні віктарыны па творчасці пісьменнікаў. Настаўнік Пракапенка А. А.


Да юбілею Я.Коласа ў 6 "Б" класе ладзілася завочнае падарожжа па жыццёвых мясцінах і творчасці Я. Коласа. Вучні зрабілі выставу, слухалі выступленні пра шлях песняра, чыталі на памяць вершы. Настаўнік Цыркунова Л. У.

 


09.11.2022 ладзілася сустрэча вучняў 6-8 класаў з беларускай дзіцячай паэтэсай Жаннай Міус (Жаннай Віктараўнай Усцінавай). Мерапрыемства прымеркавана да юбілею народных пісьменнікаў Беларусі Я. Купалы і Я. Коласа. Паэтка расказала вучням пра Я. Коласа і Я. Купалу, прадставіла прэзентацыю па мясцінах народных песняроў, якія сама наведала. Вучні ўважліва слухалі, задавалі пытанні і атрымлівалі змястоўныя адказы . Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і цікавай. Настаўнікі беларускай мовы


3 лістапада 2022 года вучні 11"А" класа прынялі ўдзел у завочным падарожжы" Коласаўскія адрасы радзімы". Падрыхтавалі выступленні па біяграфіі пісьменніка. Узгадалі вядомыя вершы Якуба Коласа. Выклікала цікавасць ілюстраваная віктарына. Вучні пашырылі ўяўленне пра жыццевы і творчы шлях Якуба Коласа. Класны кіраўнік Буймістрава Ж. Г.


27.10.2022 года вучні 8 "В" класа здзейснілі завочнае падарожжа па знакамітых месцах нашай Беларусі. Пабывалі ў Белавежскай пушчы, Нясвіжскім палацы, Сынковіцкай царкве, пазнаёміліся са святыняй беларускага народа крыжам Еўфрасінні Полацкай, "Бібліяй" Францыска Скарыны, даведаліся пра славутыя слуцкія паясы. Дапаўненнем да мерапрыемства стала кніжная выстава "У тым краі, дзе жывеш".

Класны кіраўнік Кананкова А. В.


20 кастрычнiка ў 4 "Б" класе прайшоў моўны турнiр "Знаўцы мовы". Вучні выступалі ў ролі перакладчыкаў, складалі і разгадвалі крыжаванкі, а таксама даведаліся шмат новых слоў. Усе засталіся задаволеныя.


13 кастрычніка ў 6 "А" класе ладзілася мерапрыемства "Яны змагаліся за Айчыну". Вучні ўзгадалі падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з героямі Савецкага Саюза - ураджэнцамі горада і вобласці, слухалі песні ваенных гадоў, чыталі вершы на памяць. Настаўнік Цыркунова Л. У.

29 сентября в 4 «Д» классе прошел урок по популяризации белорусского языка «Падарожжа па Беларусi», на котором ребята успешно прошли по шести станциям, ответили на все вопросы викторины, пополнили словарный запас и почерпнули много новых знаний о нашей стране.


22.09.2022 года ў 8" Б" класе адбылася гульня - віктарына " Сімвалы беларускай зямлі" . Вучні пашырылі веды пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь, больш даведаліся пра культурную спадчыну свайго народа ,пра традыцыі беларусаў. На працягу мерапрыемства гучалі вершы беларускіх паэтаў пра родны край. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванку, спасцігалі " Сцяжынкі мудрасці". Мерапрыемства садзейнічала выхаванню любові да Радзімы, спрыяла развіццю пачуцця гонару за сваю Радзіму.Настаўнік Глушакова Н. А.


15.09.2022г. у школьным музеі "Спадчына" адбыліся музейныя заняткі " Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына" . Вучні восьмых класаў здзейснілі падарожжа ў мінулае, даведаліся пра культурную спадчыну свайго народа, пазнаёміліся з прадметамі быту сялян XIX-XX стагоддзяў, з іх звычаямі і традыцыямі.
Гэта падарожжа дапамагалі здзейсніць вучні аб’яднання " Юныя экскурсаводы". Заняткі былі вельмі цікавыя.
Классны кіраўнік Хадускіна Юлія Анатольеўна.


08.09.2022 ў 6 А класе прайшло мерапрыемства "Мой родны кут, як ты мне мілы!". Вучні спявалі песні, чыталі вершы, пазнаёміліся з вуснай народнай творчасцю. Хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ раз пераканаліся, што багацце наша - у нашай роднай мове. Любіць сваю Радзіму, ведаць родную мову- гэта наш абавязак. Класны кіраунік Койда А.Л.


Падарожжа з элементамі гульні " Зямля бацькоў - мая зямля" 01.09.2022 адбылося пазакласнае мерапрыемства " Зямля бацькоў - мая зямля" . Вучні здзейснілі завочнае падарожжа па Беларусі, больш даведаліся пра культурную спадчыну свайго народа, пазнаёміліся з традыцыямі беларусаў. На працягу мерапрыемства гучалі вершы беларускіх паэтаў, вучні ўзгадвалі беларускія прыказкі, адгадвалі загадкі спявалі песні ,былі перакладчыкамі. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню любові да роднай мовы, спрыяла развіццю пачуцця гонару за сваю Айчыну , за свой народ. Настаўнік Глушакова Н. А.


14.04 з вучнямі 4в класа была праведзена гульня-паларожжа "нястомны вандроўнік". Вучні праверылі свае веды, даведаліся шмат новага і цікавага пра Беларусь. У ходзе гульні адбылася завочная экскурсія па Мінску.

21 лютага - Дзень роднай мовы

подробнее...
поделиться в:

Интернет-ресурсы: